2. ДАРОГА У КАРМУ
Гэтым часам, калi
Прамiнаюць палi i вёскi
(Цi на яве - цi у сне?),
Успамiны мiрскiя стынуць,
Я спяшаю к Табе,
Задыхаюсь, глынаю слёзы,
Я малюся Табе,
Дарагая наша Святыня.
Сустракаеш усiх
Светлым Храмам,
Як вочы, сiнiм,
Чыстым Крыжам
I у студнi -
Вадой жывою.
Як нiдзе,
Тут да неба, да Бога
Блiжай.
Усё жыццёвае
Застаецца па-за Кармою.
Тут слабы карабель мой
Спынiуся
I кiнуу якар.
Ды не моцны ланцуг -
Зноуку хваля -
I ён парвецца...
Дай жа, Госпадзе,
Каб прайшлi без знаку
Усе буры i штормы,
У жыццi i у сэрцы.
Ёсць прыстанкi
У хвалях быцця-акiяну.
Ратавальным агнём
На iх душы чыстыя свецяць.
...Святы праведны ойча наш Iаане,
Малi Госпада
Аб Яго непуцёвых дзецях.
К стихам фотографии: http://angelinad.fotoplenka.ru/album271646/page1.htm