Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Бульбiна

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

А.БОГДАН

БУЛЬБIНА

Колiк сядзеѓ на плоце i жаваѓ яблык. Ён уважлiва назiраѓ, як сусед, дзядзька Мiкола, на карачках, крэхчучы i ѓвесь час нешта мармычучы сабе пад нос, капаѓ на сваiм агародзе бульбу. Адна за адной, з цiхiм трэскаватым гукам, валiлiся ѓ пляцёны кошык нявялiкiя бульбiны. Самую маленькую дзядзька кiдаѓ у асобны кошык. А крыху гнiлаватую скiдаѓ у гурку пад яблыняй. Мабыць, каб пасля перабраць i зварыць у катле, - здагадаѓся Колiк. Свiннi зядуць.

Колiку вельмi хацелася загаварыць з дзядзькам, але ён не ведаѓ з чаго пачаць, i каб неяк звярнуць на сябе ѓвагу, крыкам пачаѓ разганяць кур, якiя мiрна грэблiся пад плотам.

- А кыш!.. Кыш-ша! Грэбцiся вам усё, - з выглядам сталага гаспадара прыкрыкнуѓ Колiк, не перастаючы пры гэтым у адной руцэ грызцi яблык i другой трымацца за калок.

Дарэмна. Дзядзька Мiкола не звярнуѓ нiякай увагi. Ён па-ранейшаму спакойна выграбаѓ з капца бульбу.

Колiк ужо збiраѓся злазiць i iсцi на вулiцу, так i не дабiѓшыся ѓвагi, як пачуѓ:

- То калi ѓжо ѓ школу пойдзеш, цезка? - не паварочваючы галавы, спытаѓ дзядзька.

- На той год, - як бы нехаця азваѓся Колiк i дадаѓ, - Малы яшчэ, мацi кажа...

- Хы, малы. Ды ты ѓжо як мой Хведзька. Такi ж бугай. Чуеш, як хлеѓ разносiць?..

Колiк хацеѓ стрымацца, але не змог. Ён адвярнуѓ галаву каб дзядзька не заѓважыѓ i цiха пырснуѓ смехам. Вельмi ж ужо было смешным параѓнанне яго з быком Хведзькам, якога дзядзька Мiкола iнакш не называѓ, як "мой Хведзька". Пазаѓчора Колiку пашэнцiла яго ѓбачыць на двары - бык сапраѓды быѓ здаравенны i пагроза разнесцi хлеѓ у хуткiм часе магла стаць рэальнасцю. I каб нешта адказаць, Колiк, усё яшчэ стрымлiваючы смех, выцiснуѓ:

- Самi вы як ваш Хведзька. - пасля дабавiѓ, - I бульба ѓ вас слабая. У нас куды большая. А ѓ вас зусiм слабая...

- Слабая, гаворыш?..

- Канешне, слабая, - скептычна пацвердзiѓ Колiк з выглядам вялiкага знаѓцы ѓ галiне

ѓзрошчвання i апрацоѓкi бульбы. - Хiба гэта бульба?..

- А ѓ вас, кажаш, большая? - дзядзька Мiкола спынiѓ працу i абцёршы рукi аб фартук, дастаѓ з кiшэнi пачку "Прымы". Выняѓ цыгарэту, чыркнуѓ запалкай, салодка прыкурыѓ. Першы раз за ѓвесь час зiрнуѓ на Колiка i неяк па-змоѓнiцку махнуѓ рукой...

- Iдзi сюды...

- А што?.. - Колiк ужо быѓ заiнтрыгаваны, але выгляду не падаваѓ.

- Што вам? - перапытаѓ ён.

- Ну iдзi сюды, - падмiргнуѓ дзядзька, - Пакажу нешта...

Колiк не вытрымаѓ, сплыгнуѓ з плота i няспешлiвым, разважлiвым крокам - "маѓляѓ, што ён там яшчэ хоча" - падыйшоѓ да дзядзькi Мiколы. Мiж тым усё нутро Колiка трымцела ад прадчування чагось дзiѓнага i надзвычай цiкавага. Дзядзька Мiкола ѓмеѓ здзiѓляць, як нiхто. Колiк гэта ведаѓ, i таму заѓсёды яго як магнiтам цягнула да дзядзькi. Жыѓ Мiкола адзiн. Жонка - цётка Вулька - памерла некалькi гадоѓ назад ад нейкай цяжкой хваробы. На дзiва вяскоѓцаѓ Мiкола не спiѓся, не закiнуѓ гаспадарку - наадварот, трымаѓ худобу, курэй, абрабляѓ сам агарод. Умеѓ, калi трэба, ладна пажартаваць. Меѓ дарослую ѓжо дачку, якая вучылася на ветэрынара па пуцёѓцы ад калгаса. Да яго нядрэнна адносiлiся - працавiты, мае спрыт да любой работы, незласлiвы. Хiба што крыху скупаваты. Дык тое ж для гаспадара не загана.

- Ну што? - з выразнай абыякавасцю зноѓ перапытаѓ Колiк i дэманстратыѓна кусануѓ яблык. Гледзячы на Колiка, можна было падумаць, што ѓ яго недзе там, на вулiцы, гара спраѓ, а яму прыходзiцца звяртаць увагу на нейкую там дробязь. Колiка выдавала адно - вочы.

Дзядзька Мiкола зацягнуѓся, перасцярожлiва глянуѓ па баках, кiнуѓ змоѓнiцкi позiрк на Колiка i паказаѓ рукой у бок яблынi.

- Вунь, бачыш?..

- Што?

- Ямка, бачыш?

- Бачу...

Колiк ужо не мог стрымаць зацiкаѓленасцi. Маска абыякавасцi знiкла, быццам яе i не было. Вочы перадавалi агонь такой наiѓнай дзiцячай спадзеi на цуд. Колiк да болю ѓглядаѓся ѓ свежавырытую ямку, але нiчога там не бычыѓ, акрамя дзвух слядоѓ ад чобат дзядзькi Мiколы.

- Думаеш, ад чаго ямка? - з ноткай задаволенасцi запытаѓ дзядзька.

Колiк зглытнуѓ слюну:

- Ад чаго?..

- Ад бульбiны.

Колiк глянуѓ на дзядзьку з нiзу ѓверх i неяк проста перапытаѓ...

- Ад бульбiны?

- Ага, ад бульбiны. Учора вечарам тут капаѓ, ну i... нарваѓся.

Дзядзька ѓважлiва агледзеѓ Колiка з ног да галавы...

- Вось, прыкладна, з цябе вырасла бульбiна. Аж сам не паверыѓ. Вось такая!..

Дзядзька развёѓ рукi i правёѓ iмi ѓ паветры, быццам паѓтараючы контуры вялiзэрнай бульбiны.

- Ну, можа, крыху i большая, каб не збрахаць.

Колiк ва ѓсе вочы глядзеѓ на дзядзьку. Пасля на ямку. Недзе глыбока ён разумеѓ, што гэта не праѓда, што такога не бывае, бо нiколi не было, але ж... Дзiцячае ѓражанне перамагала. Колiк ужо ѓяѓляѓ, як дзядзька цягне з зямлi велiзэрную бульбiну-прыгажуню, як беражлiва акопвае яе з усiх бакоѓ лапатай, як шчымiць ад радасцi дзядзькава сэрца...Але ж... Хутчэй машынальна, бо ѓ вачах стаяла тая вялiкая царыца-бульбiна, Колiк прамовiѓ...

- Такой не бывае...

- Як гэта не бывае! О, яшчэ як бывае! Як пашанцуе... Гэта ѓжо другая на маёй памяцi.

Колiк неяк недарэчна ѓсмiхнуѓся, гледзячы на дзядзьку... А ѓслых прамовiѓ:

- А, абманваеце вы...

- Ну ты зусiм бы дзiця. Ужо ж вялiкi хлопец, як мой Хведзька ѓжо, каб яму рогi...

Дзядзька глянуѓ у бок хлява, дзе натхнена мыкнуѓ Хведзька.

- А нiчому не верыш... Фама неверушчы. Нашто мне табе хлусiць, адкажы?..

Дзядзька зацягнуѓся цыгарэтай. Ён здаваѓся вельмi ѓзбуджаным.

- Не ведаѓ як рады даць. Цяжкая ж, халера. Нi падкавырнуць, нi падняць... А як у прылёшнiк занесцi?.. Чорт яго ведае!.. Хацеѓ цябе клiкнуць, дык ты ж як раз недзе швэндаѓся па вулiцы. Пайшоѓ да суседкi, во, да Губiхi глухой. Крычу ёй на вуха, што так дзесь i так, дапамажы, крычу. I што ты думаеш? Удваiх не ѓвалаклi! Такая цяжкая. Прыйшлося пiлу-двурушку браць. Так-сяк напалову разпiлiлi недзе за гадзiну. Я ѓжо Губiху адпусцiѓ, змарылася баба зусiм. Крычу на вуха: - Iдзi ѓжо, Губiха, як-небудзь сам перацягну па палавiнцы. Праѓда адпiлiѓ ёй яшчэ кавалачак за падмогу, дый яна ѓжо i пайшла счаслiвая. А я пачаѓ неяк спрабаваць кацiць гэту "дыназаѓру" з гароду. Спачатку адну палавiнку, затым - другую. Да лёха ѓжо i не дакацiѓ, у засечку ѓ хляве - што ля Федзькi - пакiнуѓ. Так прымлеѓ, што не дай Бог. Вось... А ты кажаш - не бывае. На свеце, брат, усе бывае...

Дзядзька спынiѓ свiй маналог, раптам усмiхнуѓся, прычмокнуѓ i пакруцiѓшы галавой, сказаѓ:

- Але ж i смачная, халера. Бульбiна гэта. Думаю на месяцаѓ пяць мне хопiць. Ты толькi гэта... - Дзядзька крыху сцiшэѓ - Асаблiва нi гу-гу... не кажы нiкому. Сам ведаеш, людзi зайдросныя, яшчэ ѓкрадуць, крый Бог.

Колiк не мог вымавiць нiводнага слова. Яго сумненнi амаль знiклi. Яны патанулi ѓ бязмежнасцi дзiцячага ѓяѓлення. Пакусаны яблык ужо парыжэѓ у руцэ, а з носа павольна выцякала кропля мутнаватай вадкасцi, пагражаючы сцячы на прыадчыняныя ад захаплення дзядзькавай гiсторыяй вусны. Ягоная фантазiя выразна малявала заклапочаную i ѓзрадаваную цётку Губiху, якая подбегам нясе кавалак вялiкай бульбiны сабе дамоѓ. Стомлена-засяроджаннага дзядзьку Мiколу, якi сапучы коцiць па агародзе палову вялiзэрнай бульбiны i ѓвесь час азiраецца, бо людзi ж зайдросныя...Ён бачыць, як дзядзька адразае ад бульбiны вялiкi кавалак, рэжа яго на часткi i кiдае ѓ каструльку. Бачыць з якiм смакам дзядзька закiдвае ѓ рот яшчэ гарачыя кавалачкi бульбы, прыкусвае кiслым гурком i ад асалоды закатвае вочы...

Колiк павольна зглытвае слюну i раптам выраз яго твару мяняецца. Ён ускiдвае вочы на дзядзьку i больш патрабавальна чым просячы выпальвае...

- Пакажыце!

Дзядзька спакойна падправiѓ фартук i зедлiва мовiѓ:

- Ага, пакажыце! Чаго захацеѓ. Каб ты на ѓсю вёску разнёс! Тады ѓжо далi бог - звалакуць. Наогул, дурны я, што табе расказаѓ...

- А я нiкому-нiкому!.. Каб я правалiѓся, - спрабаваѓ ужо ѓпрошваць Колiк.

- Сказаѓ - не, значыць, не, - адрэзаѓ дзядзька i пацягнуѓся за кошыкам.

Колiк памаѓчаѓ. А пасля няѓпэѓнена мовiѓ:

- Выдумляеце вы... Няма нiякай бульбiны. Не iснуе такой на свеце!

- Дурны ты, - пагардлiва ѓздыхнуѓ дзядзька Мiкола, - цэлых шэсць гадоѓ пражыѓ, а дурань дурнем. Мой Хфедзька два пражыѓ, а разумнейшы, каб яму рогi...

Дзядзька рашуча выкiнуѓ цыгарэтку, яшчэ раз падправiѓ фартук i прысеѓ ля кошыкаѓ, даючы зразумець, што няма ѓ яго жадання i часу ѓ нечым там ѓпэѓнiваць недаверлiвага суседа. Ён толькi дадаѓ: - Хочаш вер, хочаш - не вер...

Адна за адной ускоквалi ѓ кошык спад руплiвых рук дзядзькi бульбiнкi розных памераѓ. Звычайныя бульбiнкi. Колiку яны зараз здавалiся такiмi маленькiмi, нават мiкраскапiчнымi ѓ параѓнаннi з той - вялiкай! Колiку вельмi карцела паглядзець на магутную бульбiну, патрогаць, паварочаць яе... На самой справе ён як нiколi зараз верыѓ у iснаванне цуда-Бульбiны. Дзядзькава ѓпартасць, наадварот, яго яшчэ больш упэѓнiла ѓ гэтым. Бульбiна iснуе. Можа недзе там, глыбока яшчэ i мроiлiся завiркi сумненняѓ, Колiкава ѓражанне адхiлiла ѓсё. Яго выпiрала ад таго, што няма з кiм падзялiцца гэткай дзiѓнай навiной... I раптам ён успомнiѓ пра Мiшку, свайго сябрука-аднагодка. Той зараз павiнен быць дома. Як здзiвiцца той!

Колiк развярнуѓся i жвава пабег да плоту, але раптам спынiѓся... Яшчэ раз глянуѓ на дзядзьку Мiколу i неяк нерашуча, але з наяѓным намерам шантажу, мовiѓ, - Не пакажаце бульбiну, раскажу...

Дзядзька моѓчкi кiдаѓ бульбiны ѓ кошык, нiбы i не чуѓ Колiка.

Што ж, Колiкава сумленне было цалкам ачышчана такой неувагай да яго прапановы. Ён зграбна ѓскарабкаѓся на плот, пералез яго i напрасткi па бурачнiку панёсся да Мiшкавага двара.

Колiку пашанцавала. Мiшка як раз быѓ на двары i гладзiѓ Шарыка, маладога дварнягу, найбольшай асалодай якога было ганяць па двары курэй. Шарыка толькi ѓчора прывязалi на ланцуг, ён увесь час жалобна скулiѓ i пакутлiва назiраѓ за курмi, якiя бесцырымонна i спакойна хадзiлi па траѓцы, нiбы здзекуючыся над iм - Шарыкам - уладаром двару! Бацька Мiшкi строга загадаѓ - не адвязваць! Хай, маѓляѓ, прывыкае, кураед.

Колiк нават не павiтаѓшыся тут жа выпалiѓ Мiшку дзядзькаву гiсторыю з бульбiнай. Мiшка не валодаѓ такiм багаццем уражання i падрабляючыся пад разважлiвы тон бацькi, мовiѓ:

- Хлусня.

I зноѓ пагладзiѓ Шарыка. - Халосы, Сарык, халосы. Разумны Сарык. А ён дурны. Праѓда, Сарык? Ён усяму верыць.

Колiка гэта закранула.

- Не верыс?.. - ад хвалявання ён i не прыкмецiѓ, што таксама збiѓся на "с" замест "ш".

- Ды ён ледзьве выкацiѓ яе з гарода! Я сам... Я сам... мог бы пабачыць. У засеку яна, ля Хфедзькi у хляве.

- Хлусня. Сарык-Сарык-Сарык... I Мiшка засвiстаѓ.

Колiк ужо амаль дрыжэѓ ад гэткай неувагi сябра...

- Не верыш?

- Канесна не веру. Такой не бывае.

- Бывае!.. - Колiка акутвала крыѓда.

- Не-а, не бывае, - адназначна адрэзаѓ Мiшка, - праѓда, Сарык?

У Колiка не засталося выйсця:

- Спорым! - з вызавам прамовiѓ ён i па-даросламу працягнуѓ руку каб замацаваць спрэчку.

- На сто?

- На шчылбаны.

- Не, на сцылбаны мала. Давай на сто другое... ну i на сцылбаны таксама.

- Добра... Два цукеркi i дзесяць шчылбаноѓ.

- Адкуль у цябе цукеркi?.. - з недаверам працягнуѓ Мiшык.

- Дома ѓ буфецi... бачыѓ.

- Добра. Тады пяць цукерак i дзесяць сцылбаноѓ.

- Згода.

- Толькi каб пацэснаму.

- Па чэснаму.

- А як ты дакажас... пра бульбiну?

- Вечарам залезем у хлеѓ дзядзькi Мiколы! - вочы Колiка iскрылi рашучасцю.

- А як зловiць?

- Уцяком.

На гэтым яны i вырашылi. У знак згоды разбiлi сцятыя рукi.

Колiк ледзьве дачакаѓ вечара. Ведаѓ, бацькi павiнны затрымацца на калгасным iнкубатары, дзе працавалi. Але трэба было i спяшацца. Каб толькi Мiшыка адпусцiлi! А як гэта лезцi ѓ чужы двор, вось так, нiбы злодзеi? - Усе гэтыя перажываннi хваляваннi сплялiся ѓ Колiкавай галаве. Але прага даказаць тое, у што верыѓ сам, перамагала. Гэта ѓжо была справа гонару. I ѓсё ж... больш за ѓсё на свеце яму хацелася ѓбачыць БУЛЬБIНУ! Зноѓ-такi ён уяѓляѓ як яны з Мiшкам крадуцца па двару, адчыняюць дзверы хлява, залазяць у збiты з дошак засечак i бачаць там... царыцу-бульбiну!.. ...Колiк павольна, смакуючы, бе Мiшку шчылбаны. Той плача. Колiку становiцца шкада сябра i ён бе толькi пяць з патрэбных дзесяцi. Мiшка вельмi ѓдзячны гэткай мiласэрднасцi сябра. I пасля яны разам ядзяць цукеркi, якiя Мiшка Колiку прайграѓ у спрэчцы...

I вось час настаѓ. Вечарэла. Сонца даволi хутка наблiжалася да небасхiлу. Трывога ѓзрастала. Колiк на двары напружана чакаѓ сябра. Раптам пачулiся нейкiя незвычайна таропкiя крокi. Лязгнулi дзверцы, але на дзiва - не адчынiлiся. I тут Колiк убачыѓ Шарыка! Той з азартам выпушчанага на волю шчанюка зграбна падлазiѓ пад дзверцы каб трапiць у двор. Неяк прасунуѓшыся, Шарык радасна вальтухаючы хвастом падбег да Колiка i стаѓ прыгаць таму на каленi. За iм разважлiва ѓвашоѓ на двор Мiшка.

- Ты што, здурнеѓ?!. - зашыпеѓ на яго Колiк, - нашто Шарыка прывалок, ён жа нас выдасць!

- Якое выдасць, - не згадзiѓся Мiшык, - ён абуцаны паляваць. Сто хоцас знойдзе! Нават у цемры. Бульбiну тваю на раз вынюхае, абы яна была толькi...

- А бацька дазволiѓ... развязаць?

- А то! Я с сказаѓ сто на выпас пабягу, Рудому Слаѓку памагцы кароѓ прыгнаць.

- А як раптам загаѓкае?

- Не загаѓкае. Ён паслухмяны. Сказы, Сарык?..

Шарык закруцiѓся на месцы i цiхенька заскугатаѓ ад гэткай увагi да сябе разумнага.

Што ж, усё было вырашана. Колiк нейкi час глядзеѓ на двор дзядзькi Мiколы. Той, здаецца, пакуль быѓ на двары. Некалькi раз дзынькнула вядро, дзядзька нешта пашкрэбаѓ, вiдаць кармiѓ Хведзьку, а пасля затупаѓ да хаты. Стала цiха. Сонца садзiлася.

Колiк узлез на дзядзькаѓ плот, цiхенька сплыгнуѓ, прыняѓ з рук Мiшкi Шарыка, падтрымаѓ сябра калi той пералазiѓ. Па-шпiёнскi прыгнуѓшыся, яны цiха рушылi праз гарод. Шарыку нiбы перадалася iх таямнiчасць, ён на дзiва цiха i асцярожна прадзiраѓся па сухому бульбоѓнiку, раз- пораз пакорлiва гледзячы на хлапчукоѓ.

Усё, здаецца, было спакойна. Толькi сэрцы хлопцаѓ моцна калацiлiся. Мабыць парушальнiк, якi пераходзiць мяжу, адчувае сябе не лепей.

Нарэшце яны на двары, ля самага хлява. Колiк уважлiва разглядае дзверы, адтуль даносiцца натужнае сапенне быка-Хфедзькi. Узбуджэнне хлопчыка дасягае сваёй вяршынi...

- Там за бык!.. - страхавiтым шэптам азываецца да яго Мiшык.

- Бульбiна ѓ засеку, адгароджана дошкамi... дзядзька казаѓ.

- А як не?.. Сто тады?

У адказ Колiк не знайшоѓ нiчога лепшага, як баязлiва прамармытаць: - Уц-цяком.

Ад гэтага "ѓцяком" iм зрабiлася так страшна, што задрыжэлi ногi. Але трэба было нешта рабiць. I Колiк не вытрымлiвае, сто раз пашкадаваѓшы пра гэту сваю дзiкую зацею, ён усё ж працягнуѓ руку да клямкi... Дзверы рыпнулi цiхiм жалобным енкам. На хлопчыкаѓ дыхнула страшэнная цемната хлява. На саломе заварушыѓся Хфедзька. Колiк хацеѓ ѓжо развярнуцца i бегчы, як ѓбачыѓ, што ад быка iх раздзяляе вялiкая перэгарадка з дошак. Гэта надало нейкай дзiкаватай смеласцi...

- Не бойся, Хфедзька за пярэгарадкай, - сцiснутым шэптам азваѓся Колiк да Мiшкi. Мiшка неупэѓнена, але ѓсё ж ступiѓ за iм з Шарыкам на руках. Раптам з боку двара пачулiся крокi. Хлопчыкi знепрытомнелi ад страху i неяк нѓпрыцям прыцiснулiся да сцяны. Крокi наблiжалiся... Бегчы шпiёнам не было куды. I тут яны пачулi дзядзькаѓ голас:

- А, трасца яго бяры!.. Зноѓ дзверы забыѓ зачынiць, стары ёлуп.

Вядома гэту рэплiку дзядзька адносiѓ да самога сябе. А далей адбылося нешта сапраѓды жудаснае - ляснула клямка i дзядзькавы крокi пачалi аддаляцца. Ён закрыѓ дзверы з вонку! Хлопчыкi яшчэ не да канца зразумелi, што трапiлi ѓ пастку. Поѓная цемната ѓсiм сваiм цяжарам нахлынула на дзвух шкетаѓ i Шарыка. Першым не вытрымаѓ Мiшык... Сцiснута ён закрычаѓ:

- Адкрыйце!!!

У гэты момант зусiм побач нешта закудахтала. У засеку, як аказалася, спалi ѓсе чатыры дзядзькавы куркi разам з пеѓнiкам. Гэткай навалы Шарык, вядома, стрымаць не мог. Вырваѓшыся з рук свайго да шчэнту спужанага гаспадара ён самааддана кiнуѓся на курэй. Пачаѓся такi вэрхал... Бык паважлiва ѓзняѓся з месца i натужна нiзка замычэѓ, надаючы яшчэ большай жудасцi i без таго страшэннаму становiшчу ѓ хляве. Ляцела пере, крычалi куры, бязлiтасна брахаѓ i шкуматаѓ па вуглах смелы Шарык, роѓ i матляѓ галавой Хфедзька, раѓлi ѓ адзiн голас хлапчукi... Гэта быѓ поѓны правал "аперацыi".

У самым разгары вэрхалу дзверы ѓ хлеѓ расчынiлiся. На парозе са здаравеннай палузiнай у руках стаяѓ дзядзька Мiкола i здзiчэлымi ад неспадзёѓкi вачмi ѓглядаѓся у глыбiню хлява.

- Якая халера?!. - моцна рыкнуѓ дзядзька Мiкола, - хто тут?..

- Мы-ы!.. - у адзiн голас зараѓлi хлопчыкi.

У хляве крыху змоѓкла, затое ва ѓсёй вёсцы чуѓся нарастаючы сабачы брэх. Дзядзька напружана i пужлiва ѓглядаѓся ѓ хлеѓ...

- Выходзь па аднаму, - неяк адразу пацвярдзеѓшым голасам загадаѓ ён.

Колiк пайшоѓ першым.

- Мы толькi паглядзець на бульбiну хацелi, - жалобна прамямлiѓ ён.

- Ага, паглядзець... Больс нiцога, - заѓторыѓ яму Мiшка.

- Якую яшчэ бульбiну, трасца ваша?..

- Вялiкую!.. - у адзiн голас сказалi хлопчыкi.

Дзядзька Мiкола ѓважлiва паглядзей на двух "злодзеяѓ" i раптам коратка зарагатаѓ, затым тут жа змоѓк.

- Утаймуйце сабаку, курэй парве.

- Сарык, Сарык... - жвава паклiкаѓ Мiшка.

Радасна-узрушаны ад гэткага нянацкага палявання, Шарык з пачуццём выкананага абавязку падбег да Мiшкi i заматаѓ хвастом. На носе шчанюка бялела маленькая пярынка, ад якой ён увесь час чмыхаѓ. Дзядзька зрабiѓся вельмi сурёзным...

- Што хацелi ѓкрасцi, прызнавайцеся?

- Мы не красцi... мы пабачыць... бульбiну.

- Ага, пабацыць толькi... - падтрымаѓ Колiка сябар.

- Пабачыць бульбiну, значыцца, хацелi? А хто вам даѓ такую прывiлею - лазiць па чужым дварам? - голас дзядзькi быѓ надта строгi.

- Мы больш не будзем... - заенчылi хлапчукi.

- Бач ты, бульбiны маёй - царыцы iм захацелася! А вы яе расцiлi,га? Палолi?.. Жукоѓ збiралi? - не спыняѓся дзядзька.

- Не-е... - згодна заенчылi хлопцы.

- Тое ж.

Раптам дзядзька неяк адразу змянiѓся...

- Так i быць - дарую. Больш не будзеце лазiць па чужым дварам?

- Не, - у адзiн голас падцвердзiлi "злодзеi". А дзядзька схiлiѓ галаву долу...

- А бульбiна... - здавалася дзядзька зараз вось-вось заплача, - няма больш бульбiны - царыцы маёй, кармiлiцы.

- А дзе яна? - трывожна ѓ адзiн голас запыталi хлопчыкi.

- Укралi.

- Хто? - запытаѓ Колiк. Вусны яго задрыжэлi.

Голас дзядзькi зусiм спахмурнеѓ, стаѓ такiм жалобным...

- Хiба ж я ведаю хто?.. Вось як з табой размаѓляѓ на гародзе, пасля кошык панёс... ужо не было.

- Не было?.. - зглытнуѓ Колiк.

- Не... - самотна ѓздыхнуѓ дзядзька.

О, як хлопцам было шкада дзядзьку Мiколу з-за яго вялiкай страты!

Дзядзька дастаѓ цыгарэтку, прыкурыѓ, паглядзеѓ на хлопцаѓ i ѓжо больш цвёрда сказаѓ:

- Усё, марш дамоѓ. Бацькi можа шукаюць. Мне трэба... пабыць аднаму.

На дзядзькаѓ твар лягла бясконцая журба.

- Iдзiце ѓжо... iдзiце... - дзядзька хаваѓ твар, нiбы змахваѓ слязiнку, а ягоныя плечы сцянута падрыгвалi.

З болем за гора дзядзькi хлопчыкi павалаклi свае ватныя ногi з двара. Нават Шарык зусiм сцiшыѓся i панура плёѓся з-заду.

Хлопчыкi маѓклiва разыйшлiся па сваiх дварах. Успамiнаць пра нядаѓнюю спрэчку i шчылбаны было зусiм не да месца з гэткай дзядзькiнай бядой. Заходзячы на свой двор, Колiк уздыхнуѓ:

- Сапраѓды, якiя людзi зайдросныя... Такую бульбiну ѓкрасцi!

***

Ноч. Вёска спiць. Спiць i Колiк. А снiцца яму ѓсё-тая ж вялiкая бульбiна. Яна ляжыць у труне, уся ѓ кветках, а дзядзька Мiкола сядзiць над ёй i нi-то плача, нi-то смяецца... З гора, мусiць, - паспявае падумаць Колiк.

***

На другi дзень у ранку, Колiк зноѓ убачыѓ дзядзьку. Той быѓ на гародзе. Дзiѓна, але ён усмiхаѓся. Дзядзька замахаѓ Колiку рукою, завучы да сябе. Колiк падыйшоѓ да плота. Дзядзька Мiкола быѓ чымсцi вельмi ѓзрадаваны, гэтая радасць у момант перадалася i Колiку.

- Ведаеш што?... - Дзядзька па-змоѓнiцку падмiргнуѓ, - Мой певень уранку вось такое яйка знёс!..

I дзядзька паказаѓ рукамi памеры яйка, якiя мала ѓступалi памерам самога пеѓня.

У Колiка загарэлiся вочы. Першае, што ён падумаѓ - як усёш-такi шанцуе дзядзьку Мiколу на цуды!


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"