Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Фантазёрка

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

А.БОГДАН

ФАНТАЗЕРКА

Яна глядзiцца ѓ вялiкую люстру. Ёй то сумна, то радасна, то весела да звону, то крыудна да скрыпу. У люстры мiльгацяць адна за адной маленькiя пачваркi... Яна не разумее, што зараз яна шчаслiвая - самая шчаслiвая...

- Я ведзьма! Хi-хi-хi... З ног да галавы - ведзьма. Ахi-хi-хi-iх. I позiрк у мяне вядзьмарскi. Як гляну! Пасля яшчэ раз - як гляну!.. I апошнi разочак - так гляну!.. - няма чалавека! Быѓ i няма. Ахi-хi-хi-iх. Страшна?.. Не, нiякая я не ведзьма. Я... Я... Я - неба. Я акутваю воблакамi зямлю. Я абдымаю яе сваiмi рукамi моцна-моцна! I лячу, плыву... А зямля круцiцца, круцiцца, круцiцца!.. Ой, не. Гэтак галава балiць. Укалыхваюся вельмi. Лепш... Лепш я буду... Хi, а чаму б мне не быць проста кветачкай? Малюсенькай такой, малюсенькай. Блакiтнай-блакiтнай, прыгожай-прыгожай... А той, хто пакахае мяне, будзе вялiзным здаравенным дубам! Асiлкам! Стой. Цiха... Дык ён жа не ѓбачыць мяне такую маленькую, такую мiзэрненькую? Не ѓбачыць... Не-е уба-а-чы-ы-ць!.. Нiчога. Абыйдземся. Мяне пакахае не дуб, а якi-небудзь грыб-прыгажун. Вось, напрыклад, баравiк. Цар грыбоѓ. Я зраблюся баравiчыхай - царыцай лесу. Усе будуць цалаваць мне лепясточкi!.. Слухацца будуць, шанаваць, дрыжаць перада мною будуць! - "Варта, узяць яго! У склеп, на тры днi!". Ой, а за што? Вось так нiзавошта чалавека?.. цi грыба там, хай сабе i мухамора?.. Не хачу быць царыцай. Хачу... хачу... Ведаю, што нечага хачу такога, ну такога!.. а вось якога сама не ведаю. Быць мне птушкай. Птушкай! Ёсць такая птушка - журавель. Прыгожая птушка. Яна ляцiць, ляцiць... Ой, не ведаю, куды ж гэта яна ѓсёш-такi ляцiць? Не, не i яшчэ сто разоѓ - не! Вельмi сумна. Я прыдумала! Я - маланка! Я - гром! Трах-ба-ба-бах! Ах-ах! Я -дождж! Я - вецер! Я!.. Я - страшэнная завiруха! Я - ура-а-а-га-а-а-н!!! Я!... - Вось калi яшчэ трохi падрасту, набяруся розуму - стану артысткай. Славутай зраблюся. Ганарыцца буду. Зайдросцiць мне будуць, а я... А я!.. Я прыеду да сябе на вёску - прыгожая, вачэй не адарваць. Усе на мяне глядзяць, любуюцца, зайдросцяць... Кветкi пад ногi кiдаюць! А Грышка Бузук з 7-га класа локцi грызе i ѓ вiр галавой кiдаецца. Не можа дараваць сабе, кату рыжаму, што такую прынцэсу некалi не разгледзеѓ. А я на яго нават не гляджу - няхай топiцца. Будзе ведаць, iндык шчыпаны, як Таньку дамоѓ праводзiць, а не мяне... А я... А я ѓ ружовых тухлях, на такiх высачэзных абцасiках! Цок-цоц-цок сабе па агароду... Ой, нешта не гэтак. Як гэта я па агародзе на такiх абцасах?.. А! Во, дурнiца... Мяне ж на руках панясуць! Хi-хi-хi... Вось нясуць мяне, значыцца, нясуць - напрасткi, агародам i да фермы. А пасля да клуба! I зноѓ да фермы!.. А я рагачу, бы дурная. Бо прыемна, калi цябе, славутую актрысу, на руках носяць. Ды яшчэ да самой фермы... Ой, зусiм забылася! Гэта ж мама казала карову загнаць!.. Я пабегла! Хi-хi-хi... Пакуль, люстэрка!

- Дзяучынка рынулася з хаты i напрасткi па гароду пабегла ѓ бок выпасу. На сцежцы мiльгацелi яе маленькiя чырвоныя боцiкi - без нiякiх абцасаѓ. Пакуль што без нiякiх абцасаѓ... Шчаслiвая.


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"