Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Кiно Ды i Толькi...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

А.БОГДАН

КIНО ДЫ I ТОЛЬКI...

- Ой, кiно ды i толькi! - выдыхнуѓ дзядзька Керчык i зноѓ салодка зацягнуѓся цыгарэткай. - Не, гэта ж дадумацца - га? Хi-хi... Ой, бабы-бабы... Сапраѓды, кiно. А з чаго ѓсё пачалося?..

- Гэта задумала мая Ганна парадак ѓ хаце навесцi неяк перад Вялiкднем. Пачала ѓсё выскрэбваць, трэсцi, i неяк натыркнулася пад ложкам на банку з вiшнёѓкай. Вiшнёѓка леташняя, ужо з плесянню, непрыгодная, значыцца, зусiм. I свiнням страшна даваць - яшчэ таго... паскручваюцца. Панесла ды i выбаѓтнула ля ямкi на агародзе. I нi слыхам нi дыхам зноѓ за генеральску прыборку прынялася. Вось... А певень тым часам гэну справу агледзеѓ, каб яму!.. бо гробся з курмi недзе непадалёку. Ну, i як водзiцца, паклiкаѓ сваiх курачак на салодкi пiр - давай дзяѓбсцi тыя леташнiя вiшнi. А вiшнi ж, вядома, з "градусам" былi - даспадобы прыйшлiся аглаеду! Накармiѓ гэта ён курачак сваiх, яшчэ i патаптаѓ пры гэтым. Певень усёш-такi - правадыр. Ну, склявалi ѓсё i зноѓ грабуцца сабе. Ажно пеѓнiка нашага пачало нешта вадзiць з боку ѓ бок. I вочкi закатвацца, як у салоѓкi таго, пачалi нешта. I кукарэкнуць неяк не можацца спраѓна. Мучыѓся-мучыѓся, пакуль не злёг, небарака, зузiм. А за iм, вядома, i куры.

А тым часам надыйшла пара абеду. Худобу кармiць трэба. Панесла Ганна нейкае там зерне курам...

- Пуць-пуць-пуць, цыпа-цыпа-цыпа!..

А курак i няма. Клiкала-клiкала, ды давай шукаць. Выйшла ѓ агарод i... Як убачыла!.. Дрэнна стала старой. За сэрца ѓхапiлася. Усе дваннаццаць курачак i певеньчык лёгам ляжаць i не дыхаюць. Заскугатала Ганна, моцна заскугатала... Першае, што прыйшло ёй у галаву - гэта бегцi да суседкi Адэлiхi i павыдзёргваць той коцмы, бо нiхто iншы, па разуменню Ганны, не мог нарабiць гэткай "гнуснай шкоды". Адэлiха заѓсёды паграджала калi-небудзь пазасекваць цi паатручваць Ганнiных курэй, бо тыя лезнем лезлi ѓ яе гарод.

Усёш-такi на двор Адэлiхi разюшаная Ганна бегцi пабаялася. Ведала, што тая таксама неблагi майстар па выкудлачванню валасоѓ, i таму, застаѓшыся на сваёй тэрыторыi, але ля самага суседзкага плоту, яна гучна пачала выкiдваць злосна-абразлiвыя пракляццi ѓ бок "шалёнай i безсаромнай", па яе словах, Адэлiхi. Нiчога не зразумеѓшы, мiж тым Адэлiха доѓга не прынудзiла сябе чакаць. У адказ Ганне палiлiся рэкi такiх словазмыканняѓ!.. Ганна плюнула ѓ адказ i хутка пабегла падбiраць сваiх курак, каб хоць даць рады пуху, бо i той прападзе.

Скубучы адну за другой курачак з яе языка не зыходзiлi словы пагрозы i хуткачаснай помсты. Словы перапляталiся з войканнем i раз-пораз слязiнкi амывалi яе гарамычны твар. Гэтак было шкада курак сваiх.

Нарэшце Ганна ѓзялася за апошнюю ахвяру - гэта быѓ яе любы певеньчык. Мяшок з пухам быѓ амаль поѓны. Абскубаныя куры голымi пасiнелымi кульбулькамi валялiся на падлозе свiронка.

Ганна чарговы раз хапанула i толькi збiралася выдраць апошнi жмых пуху з шыйкi любага пеѓнiка, як раптам той дрыгануѓ лапкай i падняѓ сваю асалавелую галоѓку, як быццам не разумеючы дзе ён знаходзiцца i што ад яго хочуць. З прыадчыненай дзюбы вырвалася вялае, жалобнае - "Ко-о-о..."

Ганна запiшчала... Моцна запiшчала, каб ёй халера, - дзядзька Керчык пакруцiѓ галавой i чарговы раз глыбока зацягнуѓся...

...А куркi тым часам пачалi ажываць. Некатароя хiстаючыся i прыпадаючы да падлогi ужо спрабавалi хадзiць па свiронку. Пасiнелыя, голыя, з ашметкамi пуху па баках, яны раптам ажылi i паквохтваючы, нават нешта клюючы, цохалi па падлозе, бы як нiчога i не здарылася. А певень, пух на якiм застаѓся толькi на шыi i канцы хваста, раптам ускочыѓ на лаву i моцна, з гонарам, закукарэкаѓ, пахлопваючы голымi аблыпкамi па худых, шурпатых баках. Гук быѓ дзiѓным, нават мiстычным...

Тут жа, на падлозе i злягла старая. - Дзядзька Керчык цокнуѓ языком, зацягнуѓся i дадаѓ: - Не, не памерла, канешне. Крый Бог... Але самае цiкавае не ѓ тым! Вы думаеце, гэта ѓсё? Не!

...Адэлiха тым часам ужо паспела у суседнюю вёску да участковага збегаць - Хеѓруса - занесцi таму дзве паѓлiтроѓкi самагонкi, добра падмазаѓшыся каб той склаѓ акту аб жудасным паклёпе i скарбленнi лiчнасцi цёткi Адэлiны з боку суседкi - пачварнай Ганны Бурык. Той паабяцаѓ, што складзе акту абавязкова, толькi для гэтага спачатку трэба паехаць да "падазраваемай" для зняцця, так сказаць, паказанняѓ. Сеѓ у сваю каляскаватую матацыклу i пафыфыркаѓ прамёхенька на месца злачынства - да Ганны маёй, значыцца. А ѓ вуме, сабака, ѓжо разлiчваѓ сколькi тая зможа даць - "дзве, а можа ѓсе тры бутэлькi!.." Настрой у Хеѓруса быѓ надзвычай добры i ён з замiлаваннем разглядаѓ прыдарожныя таполiкi, прадчуваючы неблагi навар за сённяшнi дзень.

Але тут трэба было здарыцца таму, што на дарогу выскачыѓ нейкi шалёны заяц. Хеѓрус аж зайшоѓся ад радасцi: "Вось шанцуе, дык шанцуе! Вось i зайчацiнкi жонцы прывалаку, каб не надта дапякала, што пьянаваты, зязюлька". I Хеѓрус даѓ газу: заяц управа, Хеѓрус управа! Заяц улева, Хеѓрус туды ж!..

- Не, сапраѓды кiно - дзядзька Керчык закруцiѓ галавой, - Каб я трэснуѓ, кiно! Чысцейшае кiно...

- Ляскат i грукат разбiтай аб таполю матацыклы пачуѓ я першы. Як раз праходзiѓ недалёка...

- Яны сустрэлiся толькi ѓ бальнiцы - ну Ганна з Хеѓрусам - удакладнiѓ дзядзька. I што вы думаеце? Забыѓся ён пра акту. Пра многа што забыѓся. Гэтак трэснуѓся, небарака! А галоѓнае - пiць навогул перастаѓ. Ягоная жонка цяпер молiцца на тую таполю i таго зайца.

- А Ганна? Ганна, нiчога. Бог даѓ адыйшла. З Адэляй памiрылася. Ну, не адразу, канешне ж... Эх, бабы-бабы...

- А куры яшчэ доѓга насiлiся па вёсцы - пужалi i смяшылi людзей. Пакуль новы пух не вырас.

Дзядзька кiрзачом растаптаѓ цыгарэтку, кашлянуѓ, усмiхнуѓся: "Ой, кiно ды i толькi..."


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"