Богдан Аляксандр Барысавч : другие произведения.

Скуль пайшлi буслы

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:

АЛЯКСАНДР БОГДАН

СКУЛЬ ПАЙШЛI БУСЛЫ

(па матывах беларускай народнай казкi)

Бусел... З перабiтым крылом ён ляжаѓ на зямлi i яго блiскучыя ад болю вочы з адчаем углядалiся скрозь цемру ѓ бок адзiнокай вясковай хаты на ѓскрайку леса. Была ноч i выѓ вецер. I было страшна...

Дробна-сыпучыя кропелькi дажджу з кожным парывам ветру пранзёна ляскацелi ѓ шыбы ледзь падсветленых акенцаѓ. За iмi, за акенцамi, было жыццё... Такое прывабнае, цёплае, роднае i... чужое. Ужо чужое.

Птушка не крычала. Нават не намагалася ѓзняцца. Толькi вочы... Уся прага жыцця, надзея, крык, боль - усё спалучылася ѓ iх. I тыя самыя асветленыя тры акенцы, i дождж, i вецер, i ноч... Усё паплыло ѓ зрэнку. Усё раптам пачало ператварацца ѓ нейкую цудоѓную казку, у прыгожы маляѓнiчы ѓспамiн са сваiмi высокiмi радасцямi i адвечнай пакутай.

Так-так, казка. Успамiн - гэта заѓсёды казка... Добрая, пакiнутая, амаль забытая, але настолькi ѓражлiвая, што нават ветру i ночы не пад сiлу яе заглушыць...

***

Смех. Сонца. Асалода жыцця, дзе ёсць двое - Ён i Яна. Яна - прыгожая, прывабная сярод мора кветак. Яна бяжыць i ручайковы яе смех - гэта яшчэ цэлыя росквiты рознакаляровых кветак, якiя рассыпаюцца ѓверсе, унiзе, пад нагамi... Ён - малады, дужы, бяжыць за ёй... I цвiтуць дрэвы, i iскрыцца неба! А вось яна ѓжо матылёк i пералятае з галiнкi на лiсточак, з лiсточка на кветачку. I ён таксама... А вось - яны дзве травiнкi, дрыготка цягнуцца да святла. I дзве бярозкi - таксама яны. Лiсты дрыжаць, а галiнкi спрабуюць сплясцiся... Усё той жа ручайковы смех!..

I раптам... Нешта здараецца. З усiх бакоѓ, з травы, з кустоѓ, з вады пачынаюць выпаѓзаць нейкiя гады - гадзюкi, вужакi i мноства iншых брыдкiх стварэнняѓ... Кветкi знiкаюць, дрэвы сохнуць, дзень цямнее... Казка гiне. Знiкае i Яна... Адзiная, прыгожая з такiм цудоѓным ручайковым голасам. Застаецца толькi Ён. Адзiн. Сярод пасохшых дрэѓ i кветак, сярод паѓзучых гадаѓ... Яе няма. I толькi далекi адгалос нагадвае, што Яна была. Ён кiдаецца за Ёю, але ѓжо позна... Ён чуе з-заду чыёсцi хрыплае хiхiканне... Абарочваецца... ля пасохшага дрэва стаiць такi ж сухi Стары. У вачах усмешка - не толькi з юнака, з усяго, з усяго на свеце... А гадзюкi i вужакi пачынаюць спаѓзацца да Старога, да вялiкага меха, што стаiць ля Яго ног...

- Развялося iх... хе-хе... - крэхтануѓ Стары, пасля паказвае рукой на мех i працягвае:

- Бяры, чалавеча. Цягнi, родны... Iнакш нельга. Ты хочаш неба? Будзе табе - неба. Усё вернецца... хе-хе...

I цяжкi мех юнак узвалiѓ сабе на плечы.

Вось яны iдуць. Ён - змардаваны, знясiлены - наперадзе. Стары - крыху з-заду. А вусны i вочы Старога крые ѓсё тая ж усмешка. Камянi, чорныя прывiды пасохшых дрэѓ - гэта тое, што вакол iх. Юнаку цяжка, вельмi цяжка, ён чапляецца, падае, зноѓ узнiмаецца - i нясе. Ён павiнен несцi, каб вярнуць былое, каб... Стары не маѓчыць. Стары вучыць жыць...

- Нясi, родны... Развялося на зямлi нечысцi ѓсялякай, хе-хе. А некаму ж трэба i збiраць. Некаму ж трэба... Нясi, чалавеча. Гэта толькi твой цяжар. Валачы, браце...

Уверсе пачулася буслiнае клакатанне. Стары, а за iм i юнак, узнялi галовы. Юнак адчуѓ раптам, што нiколi ѓжо не вернецца туды, скуль прыйшоѓ... Ён адчуѓ...

- Лётаюць, птушаняткi... хе-хе. Ужо хутка - балота...

I стары лагодна пахлопаѓ юнака па плячы. Яны працягвалi шлях.

Нарэшце, балота. Маѓклiвае, у сiвых воблаках туману, яно пужала i разам з тым вабiла сваёй вечнай тугой i таямнiчасцю. Ля самага краю дрыгвы юнак знясiлена павалiѓ цяжкi мех на зямлю. Глянуѓ на балота, па якiм у мжыстым тумане хадзiлi некалькi буслаѓ. Буслы спынiлiся, яны назiралi за iм. Вочы iх былi... дзiѓнымi.

Стары прысеѓ на зямлю i ѓжо зусiм лагодна, гледзячы ѓ бок балота, на буслоѓ, мовiѓ...

- Ходзяць, птушаняткi... хе-хе. Развязвай мех, чалавеча - прыйшлi!..

Юнак развязаѓ мех i... не паверыѓ! Ён быѓ пусты. Такi цяжкi i вялiкi мех быѓ зусiм-зусiм пусты! З горыччу, з болем юнак глянуѓ на Старога. Той гэтак жа лагодна ѓсмiхаѓся. I юнак кiнуѓся да яго... Але было позна. Рука стала крылом, пасля другая... I ѓзмахваючы iмi, спрабуючы вызвалiцца, ён увесь ператвараецца ѓ бусла!..

А ѓ небе чуваць моцнае клакатанне буслоѓ. Вiдаць, iх там вельмi-вельмi шмат. Так бывае - раз у год яны збiраюцца разам i кружаць над зямлёй, цi то радуючыся, цi то плачучы...

- Ты ж хацеѓ неба?.. хе-хе, ляцi!

Стары ѓсмiхаѓся.

А юнак-бусел узнiмаѓся ѓ неба ѓсё вышэй i вышэй! I усё плыло ѓ яго вачах, такiх шырокiх ад болю...

А Стары, прыклаѓшы рукi да вуснаѓ, крыкнуѓ уздагонку...

- Некаму ж трэба!.. I цiха лагодна зарагатаѓ.

Буслы, якiх было вельмi шмат, з працяглым клакатаннем кружылi ѓ небе. Яны накручвалi спiралi i ѓзносiлiся пад самыя воблакi. I кiшэѓ гэты парад вялiкiх, прыгожых птушак, якiх заѓтра чакае балота i мноства гадаѓ, якiх трэба падбiраць... Такi iхнi лёс. Яны выбраныя...

***

Разам з кружачымi ѓ небе бусламi знiкае i ѓспамiн. Ёсць толькi ноч, дождж i вецер. I тая самая хатка, ваконцы якой усё свецяцца.

Наш бусел у апошнiм намаганнi задзiрае галаву з клювам i надрыѓна клакоча, як бы ѓслед таму, чаго яму нiколi ѓжо не пабачыць, не дасягнуць - кружачым у небе буслам, тром асветленым ваконцам, людзям за гэтымi ваконцамi... Галава яго нерухома валiцца... Раптам сполах маланкi асвятляе ѓсё. I тут!.. Дзверы хаты адчыняюцца i выходзiць жанчына - тая самая дзяѓчына з якой яны некалi насiлiся сярод кветак. Яна - пасталеѓшая... Яна ѓжо не такая. I ѓсё ж гэта - Яна. Яна спужана глядзiць па баках i бачыць... бусла. Ён нерухома ляжыць на траве...

- О, Божухна, хто ж цябе?..

Яна ѓзнiмае галаву бусла. Яна, здаецца, нешта адчувае... А ѓ нежывым зрэнку бусла - i мора кветак, i сонца, i воблакi... i Яна!.. Яна пачынае ператварацца ѓ бусла. А вось i ён узнiмаецца. Так, ён жывы!.. I яны разам ляцяць высока-высока. Яны разам - якое гэта шчасце! Воблакi, кветкi, смех... I няма здзеклiвага Старога. Яны разам! Песня, адвечная песня кахання!.. Якую раптам зноѓ абрывае цёмная сырая ноч.

Чуваць толькi гук зачыняемых дзвярэй хаты. Затым дзiцячы голас...

- Мама, што там?..

- Ды нiчога, дзетка... Спi, падалося.

I ѓ аконцах патухла святло.


 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"