Цеханович Никита : другие произведения.

На Маёй Зямлi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:



На маёй Зямлi



На маёй Зямлi л'ецца Свет з Нябёс 
Тут чакае нас толькi добры лёс
Узнiмуся ў высь Мары крыламi
Над мясцiнамi сэрцу мiлымi

Ясным сокалам узнiмуся ў вышыню
I праменчыкам вярнуся на сваю Зямлю

Яснай ранiцай Сонейка ўстае
I праменчыкам свет у сэрца л'е
З Неба светлага апускаецца
У росных кропельках адраджаецца

Я з крынiц вады нап'юся ў цiшынi
Сэрцам шчыра прытулюся да сваёй Зямлi

Песнi жаўранка ранняю Вясной
I Вясёлкi мост у Небе над страхой
Ззяе сонейка мiж аблокамi 
Песцiць мiлую сiнявокую

Спелым коласам устану на раллi
Назаўсёды закаханы да сваёй Зямлi  


Ночкай цёмнаю неба ў зорачках
Ясны месячык над узгорачкам 
I пяшчотнае сэрца матухны
I нясмелыя подыхi Вясны

Сцiплай кветкай апынуся ў палi
Назаўсёды я вярнуўся да сваёй Зямлi

У вачох дзяцей старыны завет
Добрым простым будзь i кахай увесь свет
На Зямлi дзядоў мая спадчына
Адраджаць яе мне прызначана

Добрай песняй адгукнуся ў цiшынi
Зноў i зноў я нараджуся на сваёй Зямлi

Баiць лес стары шолахам лiстоў
Шэпчуць кветачкi памiж росных траў:
-Тут памiж лясоў i палей шырот
Векi вечныя будзе жыць твой Род




 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"