Ласкавай далонню прывецiць мой Горад
Лагодны, маўклiвы, пакутлiвы Сож.
Ён бачыў i шчасце, ён ведаў i гора,
I бегла смуга ўсё далей уздарож.
Душою шырокай ён свет цэлы прыме:
I смецце, i грошы, i чый-небудзь боль.
Ён хвалямi цела, як саван, абдыме,
Схавае на дне цi цябе, цi нядоль.