Падыхнула павевам асеннiм,
Загубiўся слоў сэнс мiж завеяў.
Так быць мусiць, i тут ўжо нiчога не зменяць
Брыльянты на кончыках вейк.
Край, дзе дом твой - пад снежнаю коўдрай,
Пад iльдом усе азёра, балоты.
Так быць мусiць, змянiць ужо нельга нiчога,
Затаёна ў тваiх вочах маркота.
Зноў вясна дождж пралье на дарогi,
Цёплым сонцам сэрца абагрэе.
Так быць мусiць, пакуль у нас полымя тлее,
Вечны светач, што завецца "надзея".