Прабач мой край, што я цябе не выратаваý ад бруду i беззаконьня. Мой край прабач мяне ты, што людзi ý чорных масках, у балаклавах, робяць гвалт на маёй зямлi. А я маýчу, як быццам я, набраýшы ваду ý поýны рот, маýчу i не крычу: -Што хопiць зьверства, гвалту i крывi! Прабач мой край мяне ты, што дабусьцiý я вусатага тырана, калi прыйшоý ён на зямлю маю, ламаць людзей i будаваць краiну , на жоркасьцi тэрору. Прабач мой край мяне ты!
2020г. г. Пинск.