Няголенай шчакой к тваiм далоням
Прыльну ў гадзiну калi цяжка мне,
Даруй усё ў пяшчотным iх палоне,
I дай спакою, быццам як у сне.
Даруй мяне, што ўсё не так грунтоўна,
Мае пачуццi бiлiся як шкло...
Далоней не адводзiш ты чароўных,
I мне здаецца: з цемры лье святло,
Здаеццая, у палоне гэтым, мабыць,
Дакладны растлумачыць сэнс жыццё...
Цяпло далоней прымушае марыць
Пра вечнае кахання адкрыццё.