|
|
||
Зранку міліцыі быццам пабольшала... Знаўцы вагаюцца - можа, да мітынгу? Нешта тралейбусы зніклі - не поўзаюць. Радыё плешча бязглуздую крытыку, Вулкі застаўлены шчыльна "камазамі" Колеру хакі... Брэзентам схаваныя Робаты ў масках, з каменнымі тварамі Ўпарта чакаюць дазволу на "действия", Грозна раве бэтээраў працэсія, Людзі спалохана крокі прыспешваюць, Кіёскі ў вітрынах партрэты вывешваюць... Людзі! Не бойцеся і не хвалюйцеся, Вунь лімузін за бранёй калыхаецца, Твары хутчэй упрыгожце вы радасцю - То ж прэзідэнт у народ выбіраецца... 15.11.96 г. |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира"
О.Копылова "Невеста звездного принца"
А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"