|
|
||
Кроплi падаюць з даху, Агучваюць час. Словы якiя з праху Выцягнуць нас? Сонца, канечне, узыйдзе, Аблокi прарве, Ды толькi цяпло цi прыйдзе, Калi нас кране Подых зiмы смяротны? Апошнi мой крок Застыне ў лёдзе халодным На скрыжаваннi дарог, Чыесьцi каваныя боты Раструшчаць мой след... Ды ў храме забытага бога Прывiдны сiлуэт Накрэслiць замовы словы I прыйдзе наш час - Нашчадка дрыжачыя вусны Вызваляць нас... 1997, сакавiк, 18, аўторак |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"