|
|
||
Чарнавы варыянт i версiя для друку адрознiваюцца. Друкаваны варыянт лепшы, але ўсё ж такi выкладу абодва. Варыянт 1 О, Беларусь... Дык што ж ты для мяне? Краiна, дзе жыву? I больш нiчога? чаму ж тады душу так не кране Нiводзiн з тых краёў, якiх дарога Майго жыцця калiсь не абышла? Чаму сюды заўжды хачу вярнуцца? Дык чым прывабней для мяне была Крынiц тваiх вада, i дакрануцца Да струн якiх змагла ў маёй душы Мелодыя забытай калыханкi? I як нiдзе, так хораша ў цiшы Пад зорным небам ля старой альтанкi Чаму? Здаецца, ведаю адказ. Хаваюцца ў аблокi кольцы дыму... Не станцыя маiх бясконцых трас, Не ў пашпарце сухi радок, Радзiма Ты для мяне... 1997, травень, 22, чацвер, 23:48 Варыянт 2 О, Беларусь... Дык што ж ты для мяне? Краiна, дзе жыву? I больш нiчога? чаму ж тады душу так не кране Нiводная з зямель, якiх дарога Майго жыцця калiсь не абышла? Чаму заўжды я да цябе хачу вярнуцца? I чым смачнейшай для мяне была Крынiц тваiх вада, i дакрануцца Да струн якiх змагла ў маёй душы Мелодыя далёкай калыханкi? I як нiдзе, так хораша ў цiшы Пад зорным небам ля старой альтанкi Чаму? Здаецца, ведаю адказ. Не толькi месца першае гадзiны, Не станцыя маiх бясконцых трас, Не ў пашпарце сухi радок, Радзiма... 1998, чэрвень |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"