Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Stop time

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Варыянт 1

Жыцця канвеер прэ мяне кудысьцi.
Мiльгаюць днi, як дыскатэк агнi.
"Спынiце "шарык", я жадаю выйсцi,
Стамiўшыся ад вечнае вайны..."
Але натоўпу вiр мяне не чуе,
Хапае ў небарак сваiх праблем,
Парадак тут i зрэдку не начуе,
Каханне тут - таксама не татэм.
Сусед суседу - не сусед, а вораг,
Грымяць вакол крывавыя баi,
Апошнiм можа стаць чарговы золак,
Хутчэй мяняй даляры цi рублi.
I раптам вэрхал гэты абарваўся.
I страцiў сэнс малюнак на сцяне.
Якi ж анёл на заклiк мой азваўся?
...З усмешкаю Ты крочыш да мяне...

1997, сакавiк, 10, панядзелак


Варыянт 2

Жыцця паток нясе мяне кудысьцi.
Мiльгаюць днi, як дыскатэк агнi.
"Спынiце "шарык", я жадаю выйсцi,
Стамiўшыся ад вечнай мiтусьнi..."
Але натоўпу вiр мяне не чуе,
Хапае ў небарак сваiх турбот,
Парадак тут i зрэдку не начуе,
I кожны крок - навобмацак, як крот.
За ўсмешкай шчырай - верагодны вораг,
Любая дробязь - повад для вайны,
Апошнiм можа стаць чарговы золак,
Якi сустрэнеш тварам да сцяны.
Жахлiвей фiльмаў наша рэчаiснасць,
Хрусцiць пясок на сцiснутых зубах,
Забытая былая рэчаў iснасць,
Iначай нельга - "паедзе дах"...
I раптам вэрхал гэты абарваўся.
I страцiў сэнс малюнак на сцяне.
Якi ж анёл на заклiк мой азваўся?
...З усмешкаю Ты крочыш да мяне...

1997, травень, 28, серада, 1:05
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"