|
|
||
|
Эпоха сiмвалiзму нечуванага. Рэакцыя на колер адназначная. Са словам трэба быць паасцярожней нам - Цяжкi кулак у слухача няўдзячнага. I над усiм квадрат стракаты бачыцца, Прашыты вертыкальнымi палосамi. I нават хто над градамi карачыцца - Раздзелены дакладна iзаглосамi. Падманвае прыборы радыяцыя? Няхай! Яшчэ гарэлка ёсць у продажы. Няхай мембраны рве ў вушах авацыя... Каму? Няважна! Проста "так паложана". Хаос даўно парадкам намi лiчыцца, А сонца раздражняе кожнай ранiцай, Калi бетон заледзянелы крышыцца... Няхай нiчога тут не адбываецца! Нянавiсць невядомага паходжання Мы бачым за сталёвымi заслонамi. I выправiць iмкнуцца разыходжаннi Барэты над жалезнымi галовамi... 1997, лiпень, 2, серада, 22:19 |
|