Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Time-Out-City

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Версія 1

Горад закінуты лёсам на поўдзень,
За тысячы год ад апошняй мяжы.
Тут ніколі не падалі бомбы,
Адзін толькі снег, што на бруку ляжыць.
Лініі вуліц, падмеценых ветрам,
І цені жыцця на квадратах вакон.
Поўдзень. На вуліцы - ні чалавека.
Застылы малюнак нагадвае сон.
Толькі міргае аранжавым вокам
На скрыжаванні пустым светлафор.
Горад глухі да вандро?ных прарокаў,
Муры сустракаюць пустыні напор.
І не прыходзяць сюды караваны,
Як быццам над горадам вісне праклён.
Горад вечнасцю зачараваны.
Абрынуты час пад адхон...

1997, верасень, 22, панядзелак, 16:23



Версія 2

Горад закінуты лёсам на поўдзень,
За тысячы год ад апошняй мяжы.
Тут ніколі не падалі бомбы,
Адзін толькі снег, што на бруку ляжыць.
Лініі вуліц, падмеценых ветрам,
І цені жыцця на квадратах вакон.
Поўдзень. На вуліцы - ні чалавека,
Як быццам над горадам вісне праклён.
Толькі міргае аранжавым вокам
На скрыжаванні пустым светлафор.
Горад глухі да вандроўных прарокаў,
Муры сустракаюць пустыні напор.
І не прыходзяць сюды караваны,
Горад вечнасцю зачараваны.

1999 (?), здаецца, гэтая версія дзесьці друкавалася.
Адрозніваецца ад папярэдняй версіі
тым, што два радкі выкінутыя
і яшчэ адзін перастаўлены.


...Рэха ад "Кнігі чарапоў" Роберта Сільверберга...
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"