|
|
||
militare vivere est (ваяваць значыць жыць) |
Дагараюць масты за маёю спiной Як пачатак канца - Рубiкон Сонца выйшла ў зенiт над маёй галавой Нам пакуль што iмя - легiён А пякучая зорка глядзiцца ў шчыты Пот з-пад шлемаў па тварах бруiць А пясок ужо нашы хавае сляды Цi паспеем да ночы дажыць? Страх пакiнуў душу, бо вяртання няма Нат нясмелы прыспешвае крок Там дзе неба сышлося з зямлёю - сцяна Дзiдаў лес - быццам смерцi парог Толькi iм невядомы злавесны сакрэт Што няма нам куды адступаць Мы - сабакi вайны i мы выйшлi на след Колькi ж можна загаду чакаць? Толькi два нам даступныя сёння шляхi - Перaмога цi легчы касцьмi Хай адпусцяць жрацы перад боем грахi Хай не вiсне праклён над людзьмi Па-над шыхтам загад праляцеў бы страла Смерць пайшла свой збiраць ураджай I пад стук капытоў тут зямля загула Мечы ўзяўшы, ступiлi за край... 1997, кастрычнiк, панядзелак, 23:24 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"