|
|
||
|
А ты сказала мне: "Бывай" I шэры вераснёўскi вечар Цябе сцяной дажджоў схаваў I сум абняў мяне за плечы А я цябе не затрымаў Кахання сiлай не ўратуеш Нiякiм чынам не гукаў Бо ты ўсё роўна не пачуеш Я здолеў адрас твой забыць I нават нумар тэлефонны Забыўшы ўсё, што мог забыць Пакiнуў памяць пад адхонам Я адшукаў былы спакой Няхай крыху i нецiкавы Аддаўшы колеры жыцця Спалiўшы успамiнаў травы... 1997, кастрычнiк, 16, чацвер, 1:41 |
|