|
|
||
версія 1 На мокрым шкле Укленчыў жоўты ліст У злой імгле Віруе ветру свіст Гарыць святло Рассоўваючы змрок І дождж у шкло Шпурляе свой паток Паміж папер Як быццам на крыжы Ліст да цябе Няскончаны (нявысланы?) ляжыць 1997, кастрычнік, 17, пятніца, 22:42 версія 3 (дапоўненая версія 2) На мокрым шкле Укленчыў жоўты ліст. Там, у імгле, Віруе ветру свіст Гарыць святло, Рассоўваючы змрок. А дождж за шклом Глытае нечы крок. Паміж папер, Як кропля, што ў дажджы, Ліст да цябе Няскончаны ляжыць. Магчыма, мне Цябе не адшукаць. Але бярэ Пяро мая рука... Камечу аркуш, Зноўку ўсё пішу... На ліст на шкле З надзеяю гляджу. 1998, студзень, 22, чацвер |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира"
О.Копылова "Невеста звездного принца"
А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"