|
|
||
...ён казаў пра сваю каханую дзяўчыну так: "Я ведаю, што яна ёсць, і больш мне ад яе нічога не трэба"... Сэмюэл Дзілэні, "Вавілон 17" (1966) Сказаць табе, што я цябе кахаю? Здаецца мне, што права я не маю Жыццё тваё ўскладняць і словам нават. Майму каханню непатрэбна слава. Яно - душы маёй таемны госць. І лепей за цябе пад гэтым небам Мне не знайсці, каб і была патрэба, Не адшукаць за краем нават свету... І словы невядомага паэта: Мне дастаткова ведаць, што ты ёсць. 1997, лістапад, 3, панядзелак, 3:43 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира"
О.Копылова "Невеста звездного принца"
А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"