Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

19:12-20:15

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    ...альбо абстракцыя нiзкага напружання на лiнii Мiнск-Брэст, зоны з 2 па 6.




Электрычка. Паўпусты вагон.
Звонку - цемра. Рэдкiя вагнi.
Прамiльгнуў бязлюдны перагон.
Я гартаю правiлы гульнi.
Спiць дарогай стомлены сусед.
Вые пад падлогай рухавiк.
Тамбур з пахам танных цыгарэт.
Ранiшнi iмпэт кудысьцi знiк.
Дзве валiзкi, большыя чым я,
На палiцы, што над галавой.
За спiною - шум i мiтусня.
Я спрабую ўспомнiць адрас твой.
Гэтай ноччу ўсё як мае быць.
Па праходзе пнецца кантралёр.
Ён адзiны, хто яшчэ не спiць.
Мусiць, дзядзька хворы на адзёр.
Электрычны голас аб'явiў
Станцыю, што зараз прамiльгне.
Сон мяне пацiху захапiў...
Краявiд размазаны па шкле...
Электрычкi паўпусты вагон.
Звонку - цемра. Рэдкiя вагнi.
Праляцеў чарговы перагон,
Нагадаўшы мне былыя днi...


1997, лiстапад, 9, нядзеля, 19:12-20:15 (не рэдагавана)
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"