Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Дарога дамоý

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Абыякава грукнулi дзверы
I палоска святла паплыла -
Электрычка далей пайшла...
Дзень пражыты ў звычайнай манеры.
Як звычайна, мы з ёй разышлiся,
У мяне - iншы шляху працяг.
Вобраз iншы ў маiх вачах -
Дом, накрыты апалым лiсцем.
Ноч паволi гусцее i стыне,
Месяц зорамi неба абшыў.
Толькi фары ледзь чутных машын
Парушаюць спакой пустынi....
Цемра. Вецер. Вакол нiкога.
Цераз поле крочу адзiн.
Трыццаць шэсць iмклiвых гадзiн
Я прабуду за родным парогам.
Лесу чорны зубчасты контур
Лёг ад сцежкi па левы бок.
Меладычна хрусцiць пясок,
Ён пытаецца цiха: "хто ты?"
Першы раз я iду тут быццам,
Бо мае былыя сляды
Дождж панiшчыў, налiўшы вады.
I пясок на мяне забыўся.
А трава без жалю кладзецца
Пад падэшвы... Прыспешваю крок -
Бачу дома свайго святло.
Ад яго мне цяплей на сэрцы...


1997, лiстапад, 17, панядзелак, 17:35
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"