Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Dx 1/11

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Nightmare Expirience





Час - нiколi
Месца - нiдзе
Я - салдат
Невядомай iдэi
Чыстым полем
Войска iдзе
Снегапад
Пацiху мацнее
Па-над шыхтам
Цямнеюць штыкi
Манатонна
грукаюць боты
Парадыгма -
Штыкi i клыкi
Прага бою
Рушыць кагорты
Вельмi просты
Ясны падзел
Ты - цi свой
Цi вораг смяротны
Смерць на кроснах
Лёсы прадзе
Хто з табой
Цi будзе свабодны?

  

  Цень злавесны
  Лёг на зямлю
  Снег счарнеў
  Каля вогнiшчаў згаслых
  Бесцялесны
  Знаўца агню
  Адляцеў
  Не падаўшы адказу
  Хто пакiнуў 
  Тыя сляды?
  Хто прайшоў
  Нас усiх апярэдзiў?
  Цi адрынуў
  Цяжар бяды?
  Цi знайшоў
  Не загнуўшыся ледзьве
  Мэту шляху
  Шляху свайго?
  Што шукаў
  Папярэднiк у цемры?
  Хто адкажа? 
  Мусiць, нiхто...
  Хто паўстаў 
  На шляху - памерлi

  

  Дык каго
  Мы гонiм праз стэп
  Што самiх
  Падганяе ў завеi?
  Мегатоны
  Снегу... Аслеп
  Чорны мнiх
  Ад яго... Ружавее
  Неба краем
  Тонкiм сваiм
  Крык узнiк
  З невыноснай тугою
  Стаўшы раптам
  Зыбкiм, як дым,
  Чорны мнiх
  Узляцеў нада мною
  Сталi дыбам
  Тут валасы
  I ў святле
  Узарванае зоркi
  Чорнай глыбай
  Праз галасы
  Паўстае
  Бога новага контур...

  

1997, лiстапад, 19, серада - 21, пятнiца, 0:26
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"