|
|
||
| ||
|
Дзякуй табе, Што ў спустошаным небе Зорку ты мне запалiла. Дзякуй табе... I сама ты як зорка - Не дацягнуцца рукамi. Дзякуй за ўсё - I за добрыя словы, I за цяпло усмешкi. Ты ў небыццё Не дала мне сарвацца, Лёд у душы разбiла. Час не спынiць, Ты даўно ўжо не побач. Толькi мне ззяе зорка. Ты мне яе пакiнула ў небе. Мне аднаму. Назаўсёды. 1997, снежань, 10, серада, 16:33 |
|