|
|
||
|
Я - чужынец. На роднай зямлi. Дзе забытае роднае слова. Раздалi i раскралi - Не збераглi. Нi Радзiмы. Нi Веры. Нi Мовы. "Абы цiха" - мне шэпча стары, За спакойную старасць гатовы На паветра нават Аддаць правы. Нi Радзiмы. Нi Веры. Нi Мовы. Я - на роднай зямлi. I чужы. Чую толькi пустыя прамовы. Падмiнае бульдозер Магiлаў крыжы. Нi Радзiмы. Нi Веры. Нi Мовы. 1997, снежань |
|