|
|
||
Няпэўны трохкутнік - Ветразь - Над хвалямі ўзнік Каля гарызонту, І вецер-пакутнік Месца Ў бясконцым дні Сабе не знаходзіць. Пякуча блакітны Неба Абсяг ахінуў Пакінуты востраў, І храм старажытнай Веры, Якой час мінуў, Руінай стаў проста ...Знік ветразь бялюткі, Хвалі Пад небам ізноў Блукаюць самотна. І ў джунглях нячутна Дзень, што Ніхто не знайшоў, Знік. Незваротна... 1998, студзень, 4, нядзеля, 17:03 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира"
О.Копылова "Невеста звездного принца"
А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"