|
|
||
|
Нам рэдка жыццё прапануе шляхi, Прамыя як стрэлы. А той, што на небе, сляпы i глухi, Да просьбаў i спеваў. I незразумелыя ўжо для вачэй Вякоў запаветы. I, кажуць, крывая дарога хутчэй Прыводзiць да мэты. Але судны дзень - ён адзiны для ўсiх. Яго не абыдзеш. Дарогi i сцежкi ўсе сыдуцца ў iм... З чым прыйдзеш? 1998, люты, 11, серада |
|