Klepikau Ihar : другие произведения.

Пятнiца, 13

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:




Сакавiк. Дзень 13-ты. Пятнiца.
Цi вясна гэта? Снег густы
Крые горад белаю палiцай
Лепiць шапкi галовам пустым.
Надыходу вясны запаволенасць.
Сонца ў неба ўзышло бы ў нару.
А на тварах - незадаволенасць:
Снег - на дол, а цэны - ўгару.
Ды нiчога ў дзень гэты не сталася.
Нас паданнi пужалi дарма.
Ну якая ў нас "чорная пятнiца" -
Нават фарбы чорнай няма.
Толькi снег белы з ранiцы сыплецца,
Ружавеюць рэкламаў агнi...
I блакiтныя спiны мiлiцыi -
Напамiн пра крытычныя днi...


1998, сакавiк, 13, пятнiца
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"