|
|
||
|
Калi ў нерухомым паветры Павiсне прэлюдыя кроку Бясконцыя кiламетры Стануць ласункам для зроку Бо толькi прамежкавым фiнiш Быць можа на гэтай дарозе Спакой назаўсёды пакiнеш I болей нiколi не знойдзеш Бо гэта наркотык - дарога - Мацнейшы за марыхуану Ты пойдзеш адсюль назаўсёды З першым жа караванам Калi ж твая скончыцца хваля Не думай, што з ёю ты знiкнеш За першай прыйдзе другая Iзноў на дарогу выйдзеш Няхай не пад гэтым сонцам Не заўтра i ў iншым кiрунку Дарога - як збан без донца Ад руху няма паратунку 1998, чэрвень |
|