Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Развiтанне з летам

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





Дождж настойлiва стукае ў дах.
Ён нагадвае лету - час
Адпраўляцца ў далёкi шлях.
Лета сумна глядзiць на нас.
Хутка ўжо пракурлыча клiн
Жураўлiны сваё "бывай"
I нябачны за шэптам галiн
Не пачуе цябе. Не гукай...
Кветкi сыплюць пялёсткi ў ваду,
Бы варожаць на будучы год,
Месяц выставiў бараду,
Узначалiўшы зор карагод.
Дождж настойлiва стукае ў дах.
Ён нагадвае нам, што час
Асыпацца лiсцю ў садах
Прыйдзе хутка... Агеньчык згас.
Сон, нарэшце, знайшоў i нас...
Ад дажджу адмаўляецца дах.


1998, жнiвень, 27, чацвер, 23:52
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"