|
|
||
Сонца каля гарызонту Як вогнiшча, што дагарае. Вось дагарыць i пойдзе - Яно ўжо i так засынае. Мiж дрэваў блукае вецер... Няўжо ён не ведае стомы? Каго ён шукае па свеце, Што мараю стала ягонай? Магчыма, ведае восень Адказы на тыя пытаннi. Ды вецер яе не папросiць, Стрывае i ўвечар, i ўраннi. Магчыма, чакае падману, Нiколi нiкому не верыць. То радасны, то раззлаваны, Нястомна грукае ў дзверы... 1998, верасень, 20, нядзеля, 23:21 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"