|
|
||
Адзiнокi палёт Мiж каменных прывiдаў, Электронных палёў, Ледзяных краявiдаў. Гэты горад даўно Пераплецены снамi Са старога кiно, Што iдуць правадамi. Спiць нябесны крышталь За сцяною аблокаў, I ў халодны асфальт Б'юцца лiтары крокаў. На пасохлай траве, Пераблытаўшы даты, Злосна вецер iрве Несапраўднасць плакатаў. I складаюць сляды Таямнiчыя тэксты, Сэнс якiх, можа быць, У бетонным кантэксце Зразумець хтосьцi б мог, Разгадаўшы прастору... Мо, усё ўжо было - Гэты дзень, гэты горад?... 1998, кастрычнiк, 25, нядзеля, 10:30 (версiя 2) |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"