Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

After Endless, Before Infinity

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:





Жыцця бясконцы серыял,
Сюжэт даволi аднастайны -
Як быццам скульптар неахайны
Адбiткi сноў зафiксаваў.
Незразумелае надвор'е -
То раптам дождж, то быццам снег.
Сябе губляе чалавек,
Сваё шукаючы сузор'е.
Грамадскi транспарт у час пiк -
Свет кантралёраў-самагубцаў,
Што сэнс жыцця знайсцi iмкнуцца
Ў салонных бiтвах... Зноў узнiк
Сцяжок чырвоны на мяжы
Як папярэджанне турыстам
Аб небяспецы... Вельмi чыстым
Здаецца горад - мiражы
Стварае снег то там, то тут -
Нябачнай робiцца брыдота.
Ды ад суботы да суботы
На вушы манатонны гук
Балюча цiсне... Нечы твар
Штодня вакол сябе шукаю,
хоць без надзеi, ды чакаю
Каторы дзень пад коўдрай хмар,
Што ўбачу тых вачэй агонь.
Але ў мiльганнi сiлуэтаў
Не пазнаю яго прыкметы,
Iмя не ведаю яго.
Па вадасцёкавай трубе
Дажджом збягае час няўлоўны...
I раптам пасярод натоўпу -
Стоп-кадр:
Я сустрэў цябе...



29.3.97 - 31.10.98
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"