|
|
||
|
Лiстапад? Але падае снег На абшары, Стамлёныя годам... Далягляд Паглынае след... Неба з хмараў Пляце карагоды. Чысцiнёй Ахiнаецца дзень - Белiць вулкi Руплiвец вецер... Мiтуснёй Прытомлены цень П'е завулкаў Няскончаны вечар... 1998, лiстапад, 13, пятнiца |
|