|
|
||
Iмправiзацыя 1-А-6 | ||
|
Дзень... Але сонца спiць За шэраю коўдраю неба I колераў не злавiць - Здаецца усё чорна-белым. Нiкога... Адно прабяжыць, Позiрк схаваўшы ў праблемы, Рэдкi мiнак... i спiць Далей гарадскi краявiд, Ад часу свабодны прывiд, Якi не спяшаецца жыць... 1999, люты, 14, нядзеля, 15:24 |
|