Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Азiрнiся...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





За спiной зачынiлiся дзверы
Ты сам-насам застаўся з Сусветам
За празрыстай бранёю веры
Праз якую лашчыцца вецер
Белы пыл па-над шляхам кружыць
Як вышэй iмкнецца падняцца
Але шчасця ён не заслужыць
Бо да неба яму не ўзняцца
А з-за лесу ўзнiмаецца Сонца -
За аблокi - да месца працы
А ў тугой вiнаграднай гронцы
Сны пра вырай, што птушкам сняцца
Крок зрабiўшы з рыпучага ганку
Пакаштуй жа халоднага соку
Крок наступны зрабi - на дарогу
Азiрнiся апошнiм разам
На такiя родныя вокны
Прашапчы напаўголас фразу:
"Я вярнуся пад гэтыя кроквы..."


1999, лiпень, 11, нядзеля, 18:28
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"