Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Пяць крокаý назад

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:
  • Аннотация:
    Iмправiзацыi 3-А-1 ... 3-А-5





1

Я бачыў, як рвецца папера,
Я чуў яе трэск
                у шматлiкiх руках.
Цi бачыў, як рвецца неба,
Хто-небудзь? Хаця б у снах?


2

Калi абарвецца неба
З крукоў
што пад боскiм прастолам
Ты не пужайся
не трэба
i не глядзi на сонца
што раптам сталася голым


3

Што застанецца ад праўды,
Як дождж нам прамые вочы?
Цi змые яе непапраўна,
Цi дзень абернецца ноччу?
Што застанецца ад праўды,
Як дождж схаваецца ў травы?...


4

Не чакай на пытанне адказу
Раней, чым пагасне сонца -
У цемры спрачацца лацвей,
Бо кожны згаджаецца з праўдай...
Са сваёю, канешне...


5

Дзякуй за падарунак,
Што стане, магчыма, ключом
Да калiсьцi i кiмсьцi
За душой маляваных дзвярэй...
Калi не памылiцца вецер.



усе - 1999, лiпень, 17, субота
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"