Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Казка начнога палёту

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:





Уладаннi сну разляглiся
Пад крылом самалёта...
Гэта казка начнога палёту.
Ты глядзi - не прачнiся.
Бо не ўбачыш тады, як бярозы
Таньчаць белыя танцы,
Як сплятаюць вятрыскi-паўстанцы
Iх зялёныя косы,
Як паўзуць па лясных дарогах
Там iржавыя танкi,
Як прынцэса сядзiць на ганку
У фатэлi з гароху.
I не ўбачыш, як чорнае сонца
Апранаецца ў белы
Фрак... i джынсы на голае цела
Каля безданi донца,
Выпускаючы нечыя мроi,
Быццам цёплую пару,
Надзiмаюць ружовую хмару
Барадатыя тролi...
А прачнешся - убачыш толькi
Цемру ночы i рэдкiя зоркi,
Што згубiў, уцякаючы, сон...
Дзесьцi звон...


1999, жнiвень, 1, нядзеля, 16:09
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"