|
|
||
|
Удалеч клiча зорка-незнаёмка, Сваiм святлом спрабуе падказаць, Якi найлепей заўтра шлях абраць... I мне раптоўна робiцца няёмка. Я ж не збiраўся болей брукаваць Нiводнай сцежкi крокамi сваiмi, Бо сыты ўжо краiнамi чужымi... Здавалася б, стамiўся вандраваць. Здавалася б, што вушы ўжо забылi, Як могуць дзве падковы зазвiнець - Нiбы ў кiшэнi пiлiгрыма медзь... Але я помню, як шапоча крылле. Але я помню, як ляцiць - не йдзець - Па-над дарогай час стралою звонкай... Свiтанак неба край крануў ледзь-ледзь. Ды клiча ўдалеч зорка-незнаёмка... 1999, снежань, 4, субота, 22:31 |
|