|
|
||
Рэха Платона У чым пагадзiцца можна З адным старажытным фiлосафам, Вайна - зусiм не гульня, А справа вельмi сур'ёзная, Крывавая, брудная, слёзная... Гэта падцвердзiць кожны, Хто марыў аб сконе дня Пад небам, свiнцом асвянцоным, Уцiснуты тварам у глебу На полi са спаленым хлебам, Укiнуты ў мора праклёнаў, Дзе рэшатам стала браня... Вайна - зусiм не гульня. Хутчэй - няўдзячная праца, Амаль што як у Сiзiфа. I не заўжды забiтым Не зайздросцяць жывыя... Бо колькi ж можна змагацца За апетыты чужыя?! Вайна - зусiм не гульня. I да таго ж - не мая. 1999, снежань, 11-20 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"