|
|
||
Я не заўважыў гэты дзень. Я не запомнiў гэты год. За аднастайнасцю падзей I незлiчонасцю турбот. Згубiўшы недзе ўласны цень У пыльным бляску мiшуры, Я адчуваў, што ўсё радзей Быў не нагамi дагары, I, разгарнуўшы каляндар, Паверыў ледзь сваiм вачам, Што дваццаць два жыццi запар Не бачыў сонечным абшар. У плынi думак мiльгануў Закратаваны гарызонт. Ды ключ ад кратаў патануў. Для вызвалення - не сезон. 1999, снежань |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"