Халодныя
шэра-белыя гмахi
злiваюцца колерам
з небам
Хворы свет на зiму
Выпала гораду
пакутлiвая агонiя
пазiрае на сонца
праз мутнае шкло
бутэлек i вокнаў
з якога
нiхто не адмые аблокi
Хрупаюць
хлюпаюць
крокi
Хтосьцi гукае вясну
ды не чуваць за ветрам
Перамецены шлях
на сто другiм кiламетры...
2001, студзень, 31, серада
|