Калi я i магу крыўдаваць на кагосьцi,
то на сябе толькi - за празмерныя поспехi
ва ўзвядзеннi сцен вакол сябе ж...
Але ж
у тым нiхто не вiнаваты,
хiба што ўтульнасць казематаў
Адлiга зноў не адбылася,
Няспраўджанаю засталася...
Iржа яшчэ не з'ела краты.
2002, студзень, 11 - люты, 13, серада, 11:22
|