Прабiў галавою сцяну
I выйшаў нiбыта на волю...
Дык чым жа незадаволены,
Назад адхiнуўся чаму?
Што прагнуў убачыць там,
няўжо прыгажуню з кветкамi?
А ёсць iдыётка з даведкаю?
(ёй так не кажы - ты ж не хам)
Сумненнi адкiнь - гэты свет
Мiж iншых нi горшы, нi лепшы,
I ты нi апошнi, нi першы,
Хто выцягнуў гэткi бiлет...
2002, сакавiк - красавiк
|