Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Святло і цемра

"Самиздат": [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:


 Ваша оценка:



  ...Белы струмень святла
  з пашчы бясконцасці...
  Дзіўная назва для музыкі
  якая гучыць
  у поўнай цемры
  абмежаванай захадам і ўсходам
  сумнага сонца
  і маёю самотай
  [...усяго толькі запіс палёту
  лебядзіных прывідаў,
  якія ўжо кінулі неба]
  Я раствараюся ў цемры
  ператвараюся ў слых
  калі яна дыхае
  і раптам лаўлю сябе
  на тым, што заблытаўся
  ў простай мелодыі
  гэтай сумнай балады...
  
  
  
  2002, красавік, 21-22, панядзелак, 16:48
  
  
  
  з удзячнасцю гурту SWANS (Лебедзі) за альбом White Light From The Mouth Of Infinity (1991, Белае святло з пашчы бясконцасці) і песню з яго When She Breathes (Калі яна дыхае).
  Шкада, што ў 1998 г. гурт спыніў сваё існаванне. Добра, што музыканты проста адмовіліся ад гэтай "шыльды" і яе "кайданоў"...
  
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
Э.Бланк "Пленница чужого мира" О.Копылова "Невеста звездного принца" А.Позин "Меч Тамерлана.Крестьянский сын,дворянская дочь"

Как попасть в этoт список
Сайт - "Художники" .. || .. Доска об'явлений "Книги"