Фiялетава-чорныя хвалi
Цябе ўспамiнаю
Шмат часцей чым штодзённа
Нiбыта на шкле ваконным
Твае засталiся адбiткi
Ды следству незразумела
У чым тут тваё злачынства
Мяне адбiваюць умела
Люстэркi iх акуляраў
I на стракатых абшарах
Абыякавае адзiнства
Амаль надзейна хавае
Аскепкi тваiх слядоў
2002, чэрвень, 15, субота, увечары
|