Мiж Дняпром i крыкам жураўлiным...
Ул. Караткевiч
Мiж Дняпром i крыкам жураўлiным -
Белы цень наступнае зiмы,
След пячаткi на баку цаглiны,
Назаўсёды страчаныя сны...
Мiж Дняпром i крыкам жураўлiным
Словы песнi восеньскай тугi,
Успамiн - чароўны i адзiны,
Мiж цяпер i ўчора берагi...
2002, верасень, 19, чацвер
Верш-практыкаванне, напiсаны на семiнары маладых лiтаратараў,
за 10 хвiлiн на аснове узгаданага радка з верша Караткевiча.
|