Звыкласць чужога болю
Забiвае ў нас спачуванне.
Штодня на экране
Хтосьцi зыходзiць крывёю.
Хто-небудзь ды памiрае -
Ад хваробы, нястачы, галечы,
Газу, кулi, лавiны цi смерчу...
А мы ядзiм iх -
Жахлiвыя згусткi навiнаў,
I хварэем на нечалавечнасць...
2002, лiстапад, 4, панядзелак, 11:27
|