Ну, вось i зiма... абцасам
Патрапiла ў каляндар,
Снег цягне з нябёсаў трасы
На звар'яцелы абшар,
Нясе пацыенту лякарнi
Навюткi белы халат,
А генералы ягоных армiй
Прымаюць апошнi парад.
Усё спакойна. На змерзлай глебе
Немагчымы пажар...
Ды падазрона мiргае ў небе
Хворы ружовы шар...
2002, снежань, 2 - 11, панядзелак, 10:01
|