|
|
||
|
Холад, бездань i мяккая шэрань - Неба тыповы набор. За яркасць i колер асобнаю мерай Кошты ўзнiмаюць да зор. За дождж i снег, за сонца i вецер Ёсць у рахунку радкi, За нумар шчаслiвы ў тваiм бiлеце i нават за суму шматкi. За што? Як надоўга? Спытаць немагчыма. Багi не пакiнуць нор. Ды нас i не чуюць, не перакрычым мы Маўклiвы нябесны хор. 2019, лiпень, 23, аўторак, 19:06 |
|